Дата стварэння: 18.02.2025 09:32:52
Дата змены: 28.05.2025 12:04:20
Партыза́нскі атра́д імя́ В. П. Чка́лава
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Невельскага раёна Калінінскай вобласці РСФСР і Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР.
Створаны ў ліпені 1941 г. у Невельскім раёне.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Пскоў, дарогах Полацк — Невель, Себеж — Невель, Тапары — Вялікія Залогі і інш. У верасні 1941 г. удзельнічалі ў баі з карнікамі. У канцы кастрычніка атрад пакінуў раён баявых дзеянняў; у лістападзе 1941 г. частка партызан улілася ў 2‑ю Асобную брыгаду Калінінскай вобласці, частка выйшла ў савецкі тыл.
Камандзір С. Д. Пенкін, камісар В. А. Паўтаў, начальнік штаба I. I. Сяргунін.