Дата стварэння: 22.04.2025 15:44:35
Дата змены: 28.05.2025 12:04:20
Партыза́нская брыга́да А. М. Кры́ўскага
Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці і суседніх з БССР раёнах Латвійскай ССР.
Створана ў кастрычніку 1943 г. з часткі асабовага саставу партызанскай брыгады «Няўлоўныя».
Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 3 студзеня 1944 г., на той момант уключала атрады 1‑ы, 2‑і, 3‑і, у якіх налічвалася 146 партызан.
Камандзір А. М. Крыўскі, камісар М. I. Панамароў, начальнік штаба А. С. Меркуль.