ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Г. К. ЖУКАВА, Беластоцкай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Г. К. ЖУКАВА

Дата стварэння: 23.04.2025 15:41:39

Дата змены: 28.05.2025 12:04:34


Партыза́нскі атра́д імя́ Г. К. Жука́ва

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Аўгустоўскага раёна Беластоцкай вобласці.

Створаны 25 жніўня 1943 г. у Капыльскім раёне Мінскай вобласці загадам штаба партызанскага злучэння Беластоцкай вобласці на базе арганізатарскай групы А. Д. Трацэўскага, якая прыбыла з савецкага тыла, і з партызан, вылучаных брыгадамі Мінскай вобласці (Слуцкай партызанскай зоны).

У складзе групы атрадаў П. П. Капусты з верасня 1943 г. зрабіў баявы рэйд з Капыльскага раёна ў Беластоцкую вобласць.

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах, у лістападзе 1943 г. і пачатку ліпеня 1944 г. вялі баі супраць карнікаў.

Атрад (117 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 19 ліпеня 1944 г.

Камандзіры: С. I. Талмачоў, П. Я. Пясоцкі; камісар М. З. Рагазінскі; начальнік штаба I. М. Когут.