Дата стварэння: 20.08.2025 11:07:59
Дата змены: 10.03.2026 16:39:56
Агракліматы́чная во́бласць
Тэрыторыя, якая выдзелена паводле падобных агракліматычных умоў, такіх як сума тэмператур, каэфіцыент увільгатнення і кантынентальнасць клімату.
У Беларусі вылучаюць Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую кліматычныя вобласці. У сувязі са зменай клімату з’явілася і новая, Паўднёва-Усходняя вобласць, якая характарызуецца цяплейшым кліматам.