Дата стварэння: 14.10.2024 10:32:56
Дата змены: 09.02.2026 11:16:45
Фотасінтэты́чна акты́ўная радыя́цыя (ФАР)
Частка сонечнай радыяцыі, якую выкарыстоўваюць расліны ў працэсе фотасінтэзу.
Гэты ўчастак спектру больш-менш адпавядае вобласці бачнага выпрамянення (у дыяпазоне даўжынь хваль ад 400 да 700 нм).
Неабходна раслінам, бо дазваляе ім пераўтвараць светлавую энергію ў хімічную, патрэбную для жыўлення і росту.
Для кожнай расліны існуе сваё аптымальнае значэнне ФАР. Недахоп святла, як і яго празмернасць, негатыўна ўплываюць на расліны, таму значэнне ФАР у цяпліцах і фабрыках па вырошчванні раслін заўсёды падбіраецца вельмі пільна.