pdf

АБСАЛЮТНАЯ ВЫШЫНЯ

Дата стварэння: 03.03.2026 11:24:48

Дата змены: 04.03.2026 11:25:39


Абсалю́тная вышыня́

Іншыя назвы: абсалютная адзнака (у геадэзіі), вышынная адзнака, альтытуда (устар.; лат. altitude вышыня).

Адлегласць па вертыкалі ад якога-небудзь пункта на паверхні Зямлі да сярэдняга ўзроўню Сусветнага акіяна.

Абсалютная вышыня пункта зямной паверхні, якая ляжыць вышэй ад гэтага ўзроўню, лічыцца станоўчай, ніжэй — адмоўнай.

Вызначаецца нівеліраваннем. Вымяраецца ў любых лінейных адзінках (метрах і іх долях, кіламетрах і інш.).

На тэрыторыі Беларусі зыходная ўзроўневая паверхня (нулявое значэнне) адлічваецца ад сярэдняга шматгадовага ўзроўню Балтыйскага мора, які адзначаны нулявым дзяленнем на Кранштацкім футштоку (гл. Балтыйская сістэма вышынь).

У Беларусі найвышэйшым пунктам з’яўляецца Дзяржынская гара (345 м), самым нізкім — пойма ракі Нёман, на поўнач ад горада Гродна на мяжы з Літвой (84,3 м, паводле некаторых даных — 80,6 м).

Сярэдняя абсалютная вышыня паверхні Беларусі 160 м над узроўнем мора.

Найвышэйшы пункт Зямлі — гара Джамалунгма (Эверэст, Сагарма́тха; 8848 м) у Непале, найбольш нізкі — на ўзбярэжжы Мёртвага мора (−424 м).