Дата стварэння: 21.05.2025 16:04:11
Дата змены: 23.09.2025 11:32:42
Трасцяні́ца
Іншая назва: канал Трасцяніцкі.
Рака ў Кобрынскім, Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 34,3 км.
Левы прыток ракі Мухавец (басейн ракі Заходні Буг).
Пачынаецца на ўскрайку лесу, за 1,7 км на поўнач ад вёскі Малы Паўлопаль Маларыцкага раёна. Цячэ каля ўрочышча Княжая гара, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Філіпавічы Жабінкаўскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі.
Плошча вадазбору 224 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,78 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 6–8 м.
Берагі вышынёй да 1 м, багністыя, зарослыя балотнай расліннасцю (сплавіна).