БЕЛАЯ, Бяла, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

БЕЛАЯ

Дата стварэння: 22.05.2025 08:53:22

Дата змены: 10.06.2025 08:45:22


Бе́лая

Іншая назва: Бяла.

Рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 10,1 км.

Правы прыток ракі Лясная Правая.

Пачынаецца ў месцы зліцця рэк Сіпурка і Палічна. Вусце за 1 км ад вёскі Белая.

Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (1966).

Рака прымае сцёк сеткі меліярацыйных каналаў.

Працякае ў межах Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».