Дата стварэння: 22.05.2025 08:57:32
Дата змены: 10.06.2025 08:45:22
Буля́нка
Іншая назва: Бродак.
Рака ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 17 км.
Левы прыток ракі Грыўда.
Пачынаецца каля вёскі Баравікі Слонімскага раёна, працякае па раўніннай мясцовасці, упадае ў Грыўду каля вёскі Грыўда Івацэвіцкага раёна.
Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰. Лясістасць тэрыторыі вадазбору 12 %.
Рэчышча на ўсім працягу каналізавана.