Дата стварэння: 22.05.2025 08:59:23
Дата змены: 10.06.2025 08:45:22
Бу́сяж
Рака, у верхнім цячэнні называецца Мізгіраўка.
Працякае ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 19 км.
Правы прыток ракі Грыўда.
Пачынаецца каля вёскі Кавалі Слонімскага раёна, працякае па раўніннай мясцовасці, у нізоўях забалочаная, упадае ў Грыўду на ўсход ад вёскі Хадоркі Івацэвіцкага раёна. На ўсім працягу каналізавана.
Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,7 ‰.