Дата стварэння: 22.05.2025 09:28:06
Дата змены: 10.06.2025 08:45:33
Ві́шня
Рака, у верхнім цячэнні называецца Плюскаўка. Даўжыня 20 км.
У Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці.
Правы прыток ракі Лясная Левая.
Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Падбельскія Агароднікі Пружанскага раёна (на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча»). Вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Ганцы Камянецкага раёна.
Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1 ‰. Вадазбор раўнінны. Лясістасць 59 %.
Рэчышча каналізаванае ад вусця на працягу 1,4 км.