ДАХЛОЎКА, у верхнім цячэнні называецца Гарадзечна, рака ў Пружанскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці
pdf

ДАХЛОЎКА

Дата стварэння: 22.05.2025 09:35:57

Дата змены: 01.07.2025 10:36:19


Дахло́ўка

Рака, у верхнім цячэнні называецца Гарадзечна.

У Пружанскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 24 км.

Правы прыток ракі Мухавец.

Пачынаецца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Паддубна Пружанскага раёна, упадае ў Мухавец каля паўднёвай ускраіны вёскі Мухаўлокі Кобрынскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі.

Плошча вадазбору 226 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Рэчышча каналізаванае амаль па ўсёй даўжыні ракі (у 1973 ад вытоку да чыгункі Брэст — Масква, 7 км; у 1972–1975 — 3 км на паўднёвы ўсход ад прыпыначнага пункта Лясы Пружанскага раёна да вусця, 12,6 км).