ЖАБІНКА, у верхнім цячэнні на працягу 10 км называецца канал Жабінка, рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці
pdf

ЖАБІНКА

Дата стварэння: 22.05.2025 10:00:20

Дата змены: 10.06.2025 08:45:33


Жа́бінка

Рака, у верхнім цячэнні на працягу 10 км называецца канал Жабінка.

У Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 25 км.

Правы прыток ракі Мухавец.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін Жабінкаўскага раёна), вусце ў межах горада Жабінка. Працякае па Брэсцкай нізіне.

Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Рэчышча каналізаванае ў 1972 г. па ўсёй даўжыні ракі.

Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова».

Пры ўпадзенні ў раку Мухавец знаходзіцца горад Жабінка.