КРЫВУЛЯ, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

КРЫВУЛЯ

Дата стварэння: 22.05.2025 10:17:41

Дата змены: 10.06.2025 08:45:39


Крыву́ля

Рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 13,2 км.

Правы прыток ракі Лясная.

Пачынаецца каля вёскі Перкавічы. Вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мікалаева.

Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,6 ‰. Лясістасць тэрыторыі вадазбору 3 %.

Рэчышча каналізаванае па ўсёй даўжыні ракі.