Дата стварэння: 22.05.2025 10:57:20
Дата змены: 07.07.2025 11:14:35
Ардзя́нка
Іншая назва: Сваятыцкі ручай.
Рака ў Нясвіжскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 14 км.
Левы прыток ракі Ведзьма.
Пачынаецца на поўдзень ад аграгарадка Арда Клецкага раёна, вусце ў вёсцы Сваятычы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Рэчышча каналізаванае на працягу 5 км (ад аграгарадка Грыцкевічы Нясвіжскага раёна да вусця).