Дата стварэння: 17.10.2024 10:09:03
Дата змены: 05.01.2026 16:23:12
Вадаёмы
Скопішча бяссцёкавых водаў або водаў з запаволеным сцёкам у натуральным або штучным паніжэнні зямной паверхні.
Вадаёмы ўтвараюцца пры наяўнасці на паверхні замкнёных катлавін і пры перавышэнні воднага патоку ў катлавіну над выпарэннем вады і яе фільтрацыяй у глебу.
Могуць быць пастаяннымі і часовымі, якія ўзнікаюць толькі ў мнагаводныя перыяды года.
Паводле хімічнага саставу і колькасці раствораных у вадзе солей вадаёмы падзяляюцца на салёныя і прэсныя. Фізічныя, хімічныя і біялагічныя працэсы ў вадаёмах працякаюць па-рознаму, у залежнасці ад таго, да якога тыпу яны адносяцца.