Дата стварэння: 31.10.2024 14:13:29
Дата змены: 22.08.2025 12:21:24
Ачо́са
Рака ў Веткаўскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці (Беларусь) і на мяжы з Бранскай вобласцю (Расія). Даўжыня 30 км.
Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шэйка Веткаўскага раёна, вусце за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна. У верхнім і сярэднім цячэнні на працягу каля 15 км цячэ па мяжы з Бранскай вобласцю.
Правы прыток ракі Іпуць.
Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.