Бу́лы
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад в. Сар’я Сар’янскага сельсавета.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 127 жыхароў і спалілі вёску (39 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Магіла ахвяр нацызму знаходзіцца ў цэнтры былой вёскі, у 1964 г. на ёй устаноўлены мемарыяльны знак, у 1987 г. — стэла.