Дата стварэння: 12.05.2023 10:29:08
Дата змены: 11.09.2024 14:35:47
«За Радзі́му»
Газета, заснавана ў студзені 1918 г. пад назвай «Известия Могилёвского Совета рабочих и солдатских депутатов». З кастрычніка 1924 г. мела назву «Магілёўскі селянін». У 1929–1941 гг. называлася «Камунар Магілёўшчыны». Орган Магілёўскага абкама і Магілёўскага гаркама КП(б)Б, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (1.5.1938–2.7.1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. Выдавалася ў 1943–1944 гг. Выходзіла ў партызанскай друкарні ва ўрочышчы Цераболь (Усакінскія лясы, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці). З 8 кастрычніка 1943 г. газета выходзіла ў двух выданнях: падпольнае — у Цераболі і легальнае — у вызваленым Чырвонай арміяй г. Крычаў Магілёўскай вобласці.
Друкавалася на партатыўным друкарскім станку, які даставіў з Масквы першы рэдактар газеты. Наборшчыкі і друкары — супрацоўнікі даваеннай клічаўскай друкарні С. І. Вяршук і Х. Эпштэйн [удзельнічалі ў выданні газеты «Голас партызана» Клічаўскага падпольнага райкама КП(б)Б]. Клішэ загалоўкаў і ілюстрацый выразаў на метале, адлітым з куляў, партызанскі мастак А. С. Шкляр. Вядома 39 нумароў газеты за перыяд з 23 сакавіка 1943 г. да 22 чэрвеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: А. А. Юшкевіч (№ 13–18 за 1943), І. П. Крыскавец (№ 3–6 за 1944), А. В. Яблонскі (з № 7 за 3.5.1944).
Пасля вызвалення БССР газета выдавалася пад той жа назвай. У жніўні 1956 г. яе назва змянілася на «Магілёўская праўда». З лютага 1965 г. друкавалася як орган Магілёўскага абкама i Магілёўскага гаркама КПБ, абласнога i гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
Грамадска-палітычная абласная газета, выходзіць пад папярэдняй назвай («Могилёвская правда», са снежня 1996) адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. У лютым 2013 г. «Могилёвская правда» разам з газетамі «Днепровская неделя» і «Магілёўскія ведамасці» ўвайшла ў склад камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенства “Могилёвские ведомости”».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.
Борисенко Н. С. Партизанские «друкары» Могилёвщины: и словом, и пулей! – Могилёв: Могилёвская областная укрупнённая типография имени Спиридона Соболя, 2020.