pdf

КАНСТАНЦІНАВА

Дата стварэння: 12.05.2023 10:54:29

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Канстанцінава, вёска, Верхнядзвінскі раён

Канстанці́нава

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на паўднёвы захад ад в. Мотужы Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 33 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 17 жыхароў і спалілі вёску (7 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. устаноўлены памятны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».