НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Куранецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці
pdf
НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Куранецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці

Газета «Народный мститель» — орган Куранецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады імя Л. М. Даватара.

«НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:00:46

Дата змены: 11.09.2024 14:20:25


«Наро́дный мсти́тель»

Газета, орган Куранецкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці і партызанскай брыгады імя Л. М. Даватара ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядома 11 нумароў (№ 23–25 за 1943; № 26–28, 4–8 за 1944) за перыяд з лістапада 1943 г. па май 1944 г. на рускай мове. Рэдактар П. М. Баронкін.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «За Савецкую Радзіму». З 1 мая 1962 г. называлася «Шлях перамогі». З 1965 г. друкавалася як орган Вілейскага райкама КПБ, раённага i гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Мінскай вобласці.

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Шлях перамогі» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Вілейскі раённы выканаўчы камітэт і Вілейскі раённы Савет дэпутатаў.