ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ Ф. Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА, Баранавіцкай вобласці
pdf
ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ Ф. Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА, Баранавіцкай вобласці

Помнік у гонар партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага і Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б у вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Агульны від і мемарыяльныя дошкі.

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ Ф. Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА, Баранавіцкай вобласці

Мемарыяльныя дошкі на помніку у гонар партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага і Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б у вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ Ф. Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА, Баранавіцкай вобласці

Мемарыяльная дошка ў гонар партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага ў гарадскім пасёлку Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ Ф. Э. ДЗЯРЖЫНСКАГА

Дата стварэння: 12.05.2023 11:21:52

Дата змены: 11.09.2024 14:52:01


Партыза́нская брыга́да імя́ Ф. Э. Дзяржы́нскага

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці.

Створана ў кастрычніку 1943 г. на базе атрадаў: імя Ф. Э. Дзяржынскага (арганізаваны ў лістападзе 1942, да кастрычніка 1943 дзейнічаў у партызанскай брыгадзе імя I. В. Сталіна) і імя Р. І. Катоўскага (арганізаваны ў чэрвені 1943, дзейнічаў самастойна). Пры фарміраванні брыгады атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага разбуйнены, на яго базе арганізаваны атрады імя А. А. Жданава і імя К. Я. Варашылава. У студзені 1944 г. арганізаваны атрад імя Я. М. Свярдлова.

Партызаны ў лютым — красавіку 1944 г. на чыгуначных участках Маладзечна — Ліда, Ліда — Баранавічы падарвалі 24 варожыя эшалоны, 7 чыгуначных мастоў, у чэрвені 1944 г. — больш за 1 тыс. рэек. Нанеслі 5 сакавіка 1944 г. удар па варожых апорных пунктах у вёсках Вялікія Вераб’евічы, Басіна, 2 ліпеня 1944 г. — у в. Вераскава.

Штурмам авалодалі райцэнтрам Любча 3 ліпеня 1944 г., знішчылі гарнізон, захапілі 7 кулямётаў, 13 аўтаматаў, больш за 200 вінтовак, харчовы і фуражны склады. 6.7.1944 Пасля жорсткіх атак праціўніка 6 ліпеня пакінулі Любчу, 8 ліпеня зноў захапілі яе і ўтрымлівалі да падыходу перадавых часцей Чырвонай арміі (гл. Любчанскія баі 1944 г.).

Брыгада злучыліся з Чырвонай арміяй 11 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя Ф. Э. Дзяржынскага, імя Р. І. Катоўскага, імя А. А. Жданава, імя К. Я. Варашылава, імя Я. М. Свярдлова, у якіх змагаліся 1052 партызаны.

Камандзір брыгады К. Ф. Шашкін, камісар: Я. П. Ляхаў, начальнік штаба А. Х. Бляшаў.

У гонар брыгады ў в. Чарэшля Навагрудскага раёна ў 1981 г. пастаўлены помнік, у г. п. Любча Навагрудскага pаёна ў 1969 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.