СМЕРТЬ ФАШИЗМУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf
СМЕРТЬ ФАШИЗМУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці

Газета «Смерть фашизму» — орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«СМЕРТЬ ФАШИЗМУ»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:24:54

Дата змены: 11.09.2024 14:31:28


«Сме́рть фаши́зму»

Газета, орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася ў партызанскай брыгадзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў Налібоцкай пушчы. Вядома 14 нумароў (№ 8–22) за перыяд з 1 красавіка да 29 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактар М. А. Працэнка.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Любчанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, пасля Гродзенскай вобласці (са студзеня 1954). Выданне спынілася на № 100 за 13 снежня 1956 г. у сувязі са скасаваннем Любчанскага раёна.