Дата стварэння: 07.07.2025 09:48:43
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Кляшчэ́льскі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Кляшчэльскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Кляшчэльскага раёна Брэсцкай вобласці.
Створаны 23 верасня 1943 г. рашэннем Цэнтральнага Камітэта КП(б)Б, працаваў з кастрычніка 1943 г. пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. І. Кутузава Брэсцкай вобласці.
Друкаванага органа не меў.
Спыніў сваю дзейнасць 11 ліпеня 1944 г.
Сакратар райкама Т. А. Шунько (адначасова камісар атрада імя М. І. Кутузава); члены райкама: А. Ц. Чайкоўскі (адначасова камісар партызанскай брыгады 99‑й імя Д. Ц. Гуляева), У. С. Жлобіч (адначасова камандзір атрада імя К. Я. Варашылава партызанскай брыгады 99‑й імя Д. Ц. Гуляева), Д. М. Макараў, Л. І. Паленаў (усе са студзеня 1944).