pdf
ЖУДРO, Васіль Сцяпанавіч

В. С. Жудро

ЖУДРO

Дата стварэння: 22.05.2023 11:32:19

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


ЖУДРÓ Васіль Сцяпанавіч (1917, в. Карані Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — 20.4.1942).

Адзін з кіраўнікоў Мінскага партыйнага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны.

У 1941 г. вучыўся ў Мінску на юрыдычных курсах.

У пачатку нямецка-фашысцкай акупацыі Мінска ўстанавіў сувязь з падпольнай партыйнай групай у раёне Камароўкі, з партызанскай групай (з лютага 1942 партызанскі атрад) «Дзядзькі Васі» (В. Т. Варанянскага). Разам з камісарам гэтай групы, пазней атрада, А. Макаранкам арганізаваў вывад з Мінска да партызан людзей, адпраўку зброі і боепрыпасаў.

Са снежня 1941 г. член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)‌Б. Разам з таварышамі знішчаў акупантаў на вуліцах Мінска, на дарогах каля горада расстрэльваў з засад варожыя аўтамашыны. Цяжка паранены 17 красавіка 1942 г. у перастрэлцы з гітлераўцамі, якія спрабавалі яго арыштаваць. Памёр ад ран.

Імем В. С. Жудро названа вуліца ў Мінску.