pdf

ВАСІЛЕЎШЧЫНА

Дата стварэння: 16.06.2023 08:58:35

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Васілеўшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён


Васіле́ўшчына

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5 км на паўднёвы ўсход ад в. Прошкі Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 45 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (33 чалавекі) і спалілі вёску (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1982 г. пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  5. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.