Ваўкі́ (Валкі́, Ваўчкі́)
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўночны захад ад в. Даражылава Дзёрнавіцкага сельсавета.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў, вёску (5 двароў) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму ў в. Дзёрнавічы ў 1965 г. устаноўлены абеліск.
На месцы былой в. Ваўкі устаноўлены стэлы на брацкай магіле сямі партызан, якія загінулі ў баі з карнікамі ў 1943 г., і на магіле загубленых гітлераўцамі жыхароў вёскі А. І. і П. А. Касачоў.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.