pdf

ВАЎКОВА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:00:50

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Ваўкова, вёска, Расонскі раён


Ваўко́ва

Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Харытонава Гарбачэўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 107 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў, вёску (21 двор) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».