pdf

ВЕРХНЯЕ СТУНЖАВА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:03:20

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Верхняе Стунжава, вёска, Верхнядзвінскі раён


Ве́рхняе Сту́нжава

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сар’я Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 69 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 58 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».