Вя́зень
Вёска на тэрыторыі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на захад ад в. Усакіна Патоцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 96 чалавек.
У час карнай аперацыі «Арол» у ліпені 1942 г. гітлераўцы загубілі 80 жыхароў і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1985 г. пастаўлены мемарыяльны знак. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».