pdf

ВЯНКЕЛЕВА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:14:51

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Вянкелева, вёска, Верхнядзвінскі раён

ВЯНКЕЛЕВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Помнік на месцы знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі вёскі Вянкелева Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Вянке́лева (Вя́нкелева, Вількялё́ва, Венкялё́ва)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад в. Задзежжа Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 64 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 48 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».