Дата стварэння: 16.06.2023 09:17:40
Дата змены: 11.09.2024 16:22:27
Гарэ́лая Я́ма
Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Канашонкі Гарбачэўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 101 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 12 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (22 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму ў 1965 г. устаноўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».