pdf
ГВАЗДОВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Помнік жыхарам былой вёскі Гваздова (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці), знішчанай разам з насельніцтвам нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

ГВАЗДОВА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:19:56

Дата змены: 11.09.2024 15:01:30


location Google location Yandex

Гваздова, вёска, Верхнядзвінскі раён


Гваздо́ва

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Рудня Дзёрнавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 82 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 51 жыхара і спалілі вёску (22 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1983 г. устаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».