Саламарэ́чча
Вёска на тэрыторыі Мінскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Юзуфоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 62 чалавекі.
У час карнай аперацыі 1 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 47 жыхароў, у т. л. 25 дзяцей, і спалілі вёску (17 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Ахвяры фашызму пахаваны за 1,5 км на поўдзень ад в. Гатовіна Юзуфоўскага сельсавета, у адной магіле з жыхарамі вёсак Каланіцы і Булашы, якія былі загублены гітлераўцамі ў той жа дзень. На магіле ў 1973 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.