pdf

САЛАМАРЭЧЧА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:38:23

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Саламарэчча, вёска, Мінскі раён

САЛАМАРЭЧЧА, вёска, Мінскі раён

Помнік на магіле загубленых гітлераўцамі 1 мая 1943 г. жыхароў вёсак Каланіцы, Саламарэчча і Булашы Мінскага раёна.

САЛАМАРЭЧЧА, вёска, Мінскі раён

Помнік на магіле загубленых гітлераўцамі 1 мая 1943 г. жыхароў вёсак Каланіцы, Саламарэчча і Булашы Мінскага раёна.

Саламарэ́чча

Вёска на тэрыторыі Мінскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Юзуфоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 62 чалавекі.

У час карнай аперацыі 1 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 47 жыхароў, у т. л. 25 дзяцей, і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Ахвяры фашызму пахаваны за 1,5 км на поўдзень ад в. Гатовіна Юзуфоўскага сельсавета, у адной магіле з жыхарамі вёсак Каланіцы і Булашы, якія былі загублены гітлераўцамі ў той жа дзень. На магіле ў 1973 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».