pdf

АБРАЗЕЕВА

Дата стварэння: 01.03.2023 14:10:15

Дата змены: 07.10.2024 16:47:56


location Google location Yandex

Абразеева, вёска, Верхнядзвінскі раён

Абразе́ева

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на захад ад аграгарадка Сар’я. Перад вайной у вёсцы жылі 49 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1982 г. на месцы вёскі насыпаны курган, на яго вяршыні ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».