Дата стварэння: 17.08.2023 13:42:23
Дата змены: 24.03.2026 10:38:10
Віле́йскі падпо́льны гарка́м ЛКСМБ
Вілейскі падпольны гарадскі камітэт ЛКСМБ.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Вілейка.
Створаны ў жніўні 1943 г., працаваў пад кіраўніцтвам Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Вілейскага падпольнага гаркама КП(б)Б.
Да стварэння падпольнага гаркама барацьбой камсамольцаў і моладзі горада супраць акупантаў кіраваў былы інструктар Куранецкага райкама камсамола М. М. Мацюкевіч, камсамольцы Л. В. Чыжэўская, I. I. Баслык і інш.
Гаркам кіраваў барацьбой моладзі Вілейкі супраць акупантаў (гл. Вілейска-Куранецкае партыйна-камсамольскае падполле).
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе «За Савецкую Беларусь» (Вілейскай вобласці) у Куранецкім раёне.
Друкаванага органа не меў.
Спыніў сваю дзейнасць 2 ліпеня 1944 г.
Сакратар гаркама Н. С. Бельская, сакратар гаркама па прапагандзе М. Н. Валынец; члены гаркама (усе з 17.4.1944): У. I. Ількевіч, М. К. Каркоцкі, Р. С. Усціновіч.