pdf

АСІПОВІЦКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА

Дата стварэння: 01.03.2023 14:53:49

Дата змены: 11.09.2024 14:47:52

АСІПОВІЦКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА

Генерал-маёр М. П. Каралёў, камандзір Асіповіцкай ВАГ.

Асіпо́віцкая вае́нна-аператы́ўная гру́па

Асіповіцкая ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Асіповіцкім падпольным райкаме КП(б)‌Б.

Партызанскае злучэнне, якое дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.

Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 г. у адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)‌Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе партызанскіх атрадаў 210‑га, 211‑га, 212‑га, 213‑га расфарміраванай партызанскай брыгады 1‑й Асіповіцкай. У ліпені 1943 г. створаны атрады 214‑ы і 215‑ы, у жніўні — атрад 216‑ы, у лістападзе 1943 г. уключаны асобны 309‑ы атрад.

Асіповіцкая ВАГ (у складзе 1 854 чалавек) 28 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 г. злучылася з Чырвонай арміяй.

Кіраўніцтва ВАГ: сакратар Асіповіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Р. М. Вайцянкоў; камандзіры: М. П. Каралёў (ліпень 1943 — сакавік 1944), I. Б. Гнядзько (сакавік — май 1944; выконваў абавязкі), В. В. Глотаў (май — ліпень 1944); начальнікі штаба: А. А. Няхай (ліпень 1943 — студзень 1944), Ф. Д. Лашкевіч (студзень — ліпень 1944).

Камандзіру ВАГ М. П. Каралёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.