Дата стварэння: 29.09.2023 09:14:39
Дата змены: 11.09.2024 16:19:22
Е́ськава
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Каханавічы Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 80 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 52 жыхары і спалілі вёску (22 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».