pdf

ЖАЛАБОЎШЧЫНА

Дата стварэння: 29.09.2023 09:16:49

Дата змены: 11.09.2024 15:01:30


location Google location Yandex

Жалабоўшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён

ЖАЛАБОЎШЧЫНА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Курган і памятная стэла на месцы былой вёскі Жалабоўшчына Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчанай разам з жыхарамі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Жалабо́ўшчына

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Мотужы Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 49 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1975 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».