Забаро́ўцы
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад аграгарадка Сар’я Сар’янскага сельсавета.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 16 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр нацызму, якая знаходзіцца ў цэнтры былой вёскі, у 1964 г. устаноўлена стэла.