Задо́ўба
Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на поўнач ад в. Жылін Брод Першамайскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 9 чалавек.
У час карнай аперацыі «Горнунг» 23 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 9 жыхароў і спалілі вёску (4 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр нацызму ў 1975 г. пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».