pdf

ЗАЛЕШЧЫНА

Дата стварэння: 29.09.2023 10:24:13

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Залешчына, вёска, Верхнядзвінскі раён

ЗАЛЕШЧЫНА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Магіла жыхароў вёскі Залешчына Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчанай разам з насельніцтвам нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Зале́шчына

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Мотужы Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 90 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 60 жыхароў і спалілі вёску (21 двор).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1975 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлена стэла. Магіла ахвяр нацызму знаходзіцца за 100 м ад кургана, у 1975 г. на ёй устаноўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».