pdf

ЗАЦІШША

Дата стварэння: 29.09.2023 10:29:34

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Зацішша, вёска, Івацэвіцкі раён

Заці́шша

Вёска на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 0,5 км на поўдзень ад в. Сярадава Жытлінскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 235 чалавек.

У час карнай аперацыі «Балотная ліхаманка» 10 верасня 1942 г. гітлераўцы загубілі 125 жыхароў і спалілі вёску (37 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1967 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».