pdf

КАБЫЛЬНІКІ

Дата стварэння: 29.09.2023 10:41:40

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Кабыльнікі, вёска, Верхнядзвінскі раён


Кабы́льнікі

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Задзежжа Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 35 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».