pdf

КАРЗУНЫ

Дата стварэння: 29.09.2023 11:05:07

Дата змены: 11.09.2024 15:01:30


location Google location Yandex

Карзуны, вёска, Верхнядзвінскі раён


Карзуны́

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на ўсход ад в. Грыбоўцы Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 12 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 12 жыхароў і спалілі вёску (3 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган і пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».