КРАСНІЦА, вёска, Івацэвіцкі раён

Помнік на месцы знішчанай гітлераўцамі вёскі Красніца Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

КРАСНІЦА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:17:20

Дата змены: 15.12.2023 11:42:19


location Google location Yandex

Красніца, вёска, Івацэвіцкі раён


Красні́ца

Вёска на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на захад ад в. Выганашчы Целяханскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыло больш за 90 чалавек.

У час карнай аперацыі «Балотная ліхаманка» 10 верасня 1942 г. гітлераўцы загубілі 90 жыхароў, маёмасць разрабавалі, жывёлу забралі, вёску (16 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1950 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».