pdf

КУЛАКОВА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:34:17

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Кулакова, вёска, Верхнядзвінскі раён

КУЛАКОВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Памятная стэла жыхарам вёскі Кулакова Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчанай разам з насельніцтвам нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Кулако́ва

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Ворзава Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 62 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 26 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).

Пасля вайны не адноўлена.

На месцы вёскі ў 1975 г. пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».