pdf

ПАПАРТНАВА

Дата стварэння: 02.10.2023 11:07:48

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Папартнава, вёска, Верхнядзвінскі раён

Па́партнава (Па́партнае, Па́паратнае)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 6 км на поўнач ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 59 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 37 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. устаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».