ПАРТЫЗАН , добраахвотны ўдзельнік узброенай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у іх тыле
pdf

ПАРТЫЗАН

Дата стварэння: 02.10.2023 11:22:15

Дата змены: 11.09.2024 14:47:18


Партыза́н (італ. partigiano)

Добраахвотны ўдзельнік узброенай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у іх тыле.

У час Вялікай Айчыннай вайны партызанамі станавіліся прадстаўнікі мясцовага насельніцтва, ваеннаслужачыя, вымушаныя застацца ў тыле ворага або накіраваныя туды спецыяльна. Каб весці планамерныя і мэтанакіраваныя баявыя дзеянні, партызаны аб’ядноўваліся ў групы, атрады, брыгады, палкі і іншыя партызанскія фарміраванні. Пры ўступленні ў атрад партызаны кляліся быць стойкімі ў барацьбе і вернымі народу (гл. Прысяга беларускага партызана).

Савецкіх партызан на барацьбу з ворагам узнімала свядомая класавая нянавісць да фашызму, вялікая любоў да Радзімы, камуністычная перакананасць, адданасць савецкай уладзе, ідэалам сацыялізму. Адстойваючы свабоду і незалежнасць сацыялістычнай Радзімы, яны здзейснілі велічны подзвіг.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 2 лютага 1943 г. устанавіў медаль «Партызану Айчыннай вайны» I і II ступеней.